Для рэгістрацыі беларускіх даменаў (у зонах .by, .com.by, .org.by, .minsk.by, etc.) патрэбна прадаставіць рэгістранту зьвесткі пра DNS-сэрвэры, якія будуць абслугоўваць рэгіструемы дамен. Мы прапануем вам паслугі падтрымкі дамена.
Кошт паслугі складае 20 USD. Падтрымка зьдзяйсьняецца на працягу 1 года, альбо да часу пакупкі гостынгу.
Таксама вы атрымаеце 1 паштовую скрынку (аб’ём 2 MB) і права разьмяшчэньня адной старонкі на ўласным дамене. Вы зможаце карыстацца паштовай скрынкай у сваім дамене, альбо будзе настроена пераадрасацыя на іншую паштовую скрынку.
Пры пакупцы гостынгу ў іншай кампаніі вам трэба будзе падаць у арганізацыю-рэгістратар зьвестнкі пра новыя DNS-сэрвэры, імёны якіх вам паведаміць кампанія, што прадастаўляе гостынг.
Вы можаце адразу купіць адзін з плянаў гостынгу ў нас, гэткім чынам вы сэканоміце 20 USD.
Некаторыя даменныя імёны купляюцца для будучага, ня пэўнага ў часе выкарыстаньня. Калі ў вас гэткі выпадак і вы ня ведаеце калі будзеце скарыстоўваць свой дамен, каб сэканоміць грошы скарыстайцеся нашай паслугай DNS-падтрымкі. Вашае даменнае імя будзе цалкам функцыянальным.
Некаторыя зьвесткі пра рэгістрацыю даменаў чытайце ў нашым разьдзеле «Рэгістрацыя даменаў».